-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Квест-гульня «Мой універсітэт»
«Глядзі – за шклом ўзнагароды і фота мінулых гадоў ўсіх тых, хто прайшоў перашкоды, дабіўшыся вялікіх перамог». Вы адгадалі, дзе ва ўніверсітэце знаходзіцца гэтае месца? Правільна, гэта музей Алімпійскай славы. Яго, а таксама мноства іншых знакавых месцаў БрДУ імя А.С. Пушкіна трэба было знайсці 9 верасня першакурснікам геаграфічнага факультэта. Яны сталі ўдзельнікамі займальнай квест-гульні «Мой універсітэт».
Студэнтам неабходна было справіцца з тэкставым або ілюстраваным заданнем, адправіцца ў названы пункт і зрабіць там сэлфі. Да кожнага задання прыкладалася пазнавальная інфармацыя аб геаграфічным факультэце і аб нашым універсітэце ў цэлым. Самай хуткай і кемлівай стала каманда спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць».
Мэта мерапрыемства – пазнаёміць пачаткоўцаў з геаграфіяй універсітэта. Арганізатарам квеста сталі намеснік дэкана па выхаваўчай працы геаграфічнага факультэта Н.С. Луцык, а таксама старшыня савета студэнцкага самакіравання факультэта Мікіта Кульбакоў.
У бліжэйшых планах арганізатараў – пашырыць маршрут квеста і арганізаваць арыентаванне па горадзе для іншагародніх студэнтаў першага курса.