-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Квест «Універ на далоні»
11 верасня ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў квест #УніверНаДалоні, і зараз прыйшоў час пра яго расказаць. Для пачатку трохі гісторыі. Усё пачалося з ідэі дапамагчы першакурснікам хутчэй адаптавацца да ўніверсітэцкага рытму жыцця. Знайсці, дзе знаходзіцца тая ці іншая аўдыторыя, пазнаёміцца са студэнтамі іншых факультэтаў – на ўсё гэта сыходзіць у лепшым выпадку месяц. А квест дапамагае аператыўна даведацца пра структуру ўніверсітэта.
Адкрылі мерапрыемства другі сакратар Брэсцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ» Аляксандр Зорын і сакратар першаснай арганізацыі ўніверсітэта Максім Азарчук.
Арганізатары размясцілі станцыі квеста каля самых запатрабаваных кабінетаў па ўсіх карпусах – каля медпункта, чытальнай залы, бухгалтэрыі і інш. Каманды студэнтаў былі наўмысна сфарміраваныя так, каб у кожнай з іх было па адным студэнце ад кожнага факультэта, што спрыяла новым знаёмствам. Затым ўдзельнікам расказалі правілы і адправілі каманды шукаць пункты з заданнямі.
Усяго для кожнай каманды было падрыхтавана 10 розных заданняў: ад пытанняў на логіку да праверкі на вынослівасць. Пасля праходжання ўсіх пунктаў вызначыліся чатыры лідары з максімальнай колькасцю балаў, таму пераможцу выбралі з дапамогай дадатковага задання. Атрымала перамогу каманда «Ружа вятроў».
Удзельнікі падзяліліся ўражаннямі:
Ганна Левандоўская:
– У пачатку было страшнавата, таму што амаль ніхто нікога не ведаў. Перш за ўсё нам трэба было бегчы ў стары корпус. Мы думалі, што заданні будуць мегаскладанымі, але з першым мы справіліся за 14 хвілін. Шмат цікавых загадак. Даведалася, што і дзе знаходзіцца ва ўніверсітэце. Напэўна, больш за ўсё спадабалася пляскаць паўтары хвіліны і «Павуцінка». Рабяты ў камандзе былі крутыя, ёсць нават добрыя фатаграфіі. Мне вельмі спадабалася!
– Квест быў вельмі цікавым і запамінальным. Незвычайныя заданні ў спалучэнні з рознымі лакацыямі выклікалі цікавасць і жаданне іх выконваць, што ў выніку прывяло нашу каманду да поспеху. Дзякуй саюзу моладзі і ўдзельнікам квеста за добра праведзены час!
Анастасія Філімонава:
– Квест прайшоў выдатна, шмат пазітыўных уражанняў, пазнаёмілася з многімі людзьмі з іншых факультэтаў, гэта былі прыемныя знаёмствы. Дзякуй за выдатны настрой!
Максім Азарчук,
сакратар п/а ГА «БРСМ» з правамі РК УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна»