Квінта 2022

Універсітэцкі конкурс вакалістаў “Квінта-2022” адбыўся 31 сакавіка ў БрДУ імя А.С. Пушкіна ў рамках фестывалю творчасці студэнтаў “Студэнцкая вясна – 2022”. У Год гістарычнай памяці ўсе ўдзельнікі выконвалі творы патрыятычнай накіраванасці. Пранікліва, шчыра гучалі такія песні, як “Хмары ў блакіце”, “Куточак Беларусі”, “Баявыя ордэны” і інш. З дапамогай голасу і музыкі студэнтам удалося перадаць любоў да роднай зямлі, павагу да памяці абаронцаў Айчыны і гонар за родную Беларусь.

Першае месца падзялілі Аляксандра Мышленік (гістарычны факультэт) і Ганна Давідзюк (факультэт прыродазнаўства).

Другое месца – Ганна Коўган (фізіка-матэматычны факультэт) і Валерыя Пудоўкіна (філалагічны факультэт).

Трэцяе месца – Яўгенія Шчэрба (сацыяльна-педагагічны факультэт) і Ксенія Пяшко (псіхолага-педагагічны факультэт).

У намінацыі за “За арыгінальнасць увасаблення вобразу” перамагла Наталля Заруба (факультэт прыродазнаўства). Астатнім канкурсантам уручаны дыпломы ўдзельнікаў. Усе выканаўцы атрымалі прызы.

Віншуем усіх студэнтаў і жадаем новых творчых поспехаў і здзяйсненняў!

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: