-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Лагер дружбы»
14–18 чэрвеня 2019 года на базе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна прайшоў «Лагер дружбы» для замежных навучэнцаў, які сабраў у нашых сценах магістрантаў і аспірантаў з Кітая.
Напярэдадні 1000-годдзя Брэста ўдзельнікі лагера пазнаёміліся з абласным цэнтрам як з горадам з багатай гістарычнай спадчынай, цікавымі традыцыямі і звычаямі. Больш за ўсё іх уразіў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Для магістрантаў і аспірантаў была арганізавана аглядавая экскурсія па БрДУ: яны наведалі музей спартыўнай славы ўніверсітэта, зімовы сад, сад бесперапыннага цвіцення, біялагічны музей, музей гісторыі, Цэнтр па вывучэнні Кітая.
Шмат эмоцый засталося ва ўдзельнікаў лагера пасля сустрэчы з трэнерам алімпійскай чэмпіёнкі па лёгкай атлетыцы Юлii Несцярэнкі Віктарам Ярашэвічам. Разам са спартсменам студэнты абмеркавалі галоўную мультыспартыўную падзею года – ІІ Еўрапейскія гульні – 2019. Жывую цікавасць у гасцей з Паднябеснай выклікалі тэхналогіі, якія выкарыстоўвае ў працы са зборнымі камандамі Рэспублікі Беларусь кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання Ігар Міхута.
А спартыўныя баталіі па баскетболе 3х3, міні-футболе і квэст-гульня па камандаутварэнні зрабілі знаходжанне студэнтаў у «Лагеры дружбы» не толькі карысным, але і вясёлым.
Факультэт фізічнага выхавання