-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Лекцыі прафесара Радаслава Яняка па археалогіі бронзавага і жалезнага вякоў
11–14 снежня 2018 г. доктар хабілітаваны, прафесар Радаслаў Яняк (Інстытут археалогіі Лодзьскага ўніверсітэта, Польшча) прачытаў на гістарычным факультэце курс лекцый «Актуальныя пытанні археалогіі бронзавага і жалезнага вякоў Цэнтральнай Еўропы». Заняткі наведалі студэнты спецыяльнасці «Гісторыя (археалогія)», выкладчыкі.
Прафесар Р. Яняк з’яўляецца высокакваліфікаваным спецыялістам у галіне археалогіі эпохі бронзы і ранняга жалезнага веку, выдатным знаўцам лужыцкай і паморскай археалагічных культур, вывучаў шматлікія гарадзішчы і кургановыя пахаванні.
У ходзе лекцый закраналіся разнастайныя гісторыка-археалагічныя аспекты вывучэння кельтаў, пшэворскай і вельбарскай археалагічных культур, ход і вынікі вялікага перасялення народаў у Еўропе, апавядалася пра гвалт і вайну ў эпоху бронзы і ранняга жалезнага веку і інш. Лектар пазнаёміў прысутных з вынікамі ўласных раскопак гарадзішчаў лужыцкай культуры, курганных могільнікаў кашубскага паазер’я на ўсходзе польскага Памор’я. Змястоўны тэарэтычны матэрыял выкладаўся даступна (у перакладзе з польскай мовы дапамогу аказваў дацэнт Башкоў А.А.), дапаўняўся цікавымі звесткамі з асабістага вопыту прафесара, яго зразумелымі і шчырымі адказамі на пытанні студэнтаў. З густам былі падабраны да кожнай з тэмы ілюстрацыйныя і графічныя матэрыялы.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў