-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Летапіс спадчыны – падмурак будучыні»
16 красавіка 2023 г. прафесар Іна Анатольеўна Швед і студэнты філалагічнага факультэта прымалі ўдзел у святочным мерапрыемстве «Летапіс спадчыны – падмурак будучыні», прымеркаваным да 10-годдзя з дня стварэння Брэсцкага раённага краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс». У гасцінным Доме культуры аг. Чэрні, дзе праходзіла мерапрыемства, гучалі аповеды і вершы, паведамленні і песні, прысвечаныя айчыннай мінуўшныне і сучаснасці, прызнанню ў любові да славутай Берасцейскай зямлі, выконваліся традыцыйныя танцы і аўтэнтычная музыка. Мясцовымі майстрамі была наладжана выстава выдатных вырабаў народнага мастацтва. Выступоўцы (намеснік старшыні Брэсцкага райвыканкама Павел Валынец, кіраўнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага райвыканкама Ларыса Балашова, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Таццяна Дземідовіч, натхняльнік і рэдактар альманаха Аляксандр Валковіч, супрацоўнікі ДУК «Брэсцкая раённая бібліятэчная сетка», настаўнікі і многія іншыя) падкрэслілі важнасць медыйнага асвятлення краязнаўчай і фальклорнай працы. У гэтай працы чынны ўдзел пад кіраўніцтвам І. Швед бралі студэнты філалагічнага факультэта БрДзУ імя А.С. Пушкіна. Публікацыі і студэнтаў, і І. Швед прысутнічаюць ва ўсіх 40 нумарах выдання, якое было названа «ўзорам выхаваўчай работы, узорам выкарыстання праблематыкі гістарычнай памяці ў выхаванні моладзі, увогуле грамадства» (К. Лешніца).
За рэалізацыю творчых праектаў, значны асабісты ўнёсак у патрыятычнае выхаванне моладзі, памнажэнне нацыянальных культурных здабыткаў навуковы кансультант выдання І. Швед была ўзнагароджана Падзякай Брэсцкага райвыканкама, а за пісьменнае навуковае суправаджэнне альманаха – Граматай ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Лабараторыя «Фалькларыстыка і краязнаўства» філалагічнага факультэта