-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Лідар ранейшы, апаненты новыя
Трэці этап спаборніцтваў Адкрытага чэмпіянату ўніверсітэта па рынга 2 снежня 2012 года, як і папярэднія спаборніцтвы, прайшоў у вострай барацьбе за лідарства. Удзельнікі ў адпаведнасці з рэйтынгам былі разбіты на дзве групы. У групе А абышлося практычна без нечаканасцей, калі такой не лічыць перамогу Аляксандра Мінкевіча над лідарам турніру Ільёй Ліштванам. Зрэшты, абодва рынгісты выйшлі ў паўфінал. Затое ў групе В разгарнулася жорсткая барацьба.
Станіслаў Куліна, які ярка праявіў сябе ў гульнях Другога этапу, вымушаны быў спачатку пакінуць пляцоўку без перамогі ў матчы з Міхаілам Кепцюхай, а затым мінімальна прайграў Аляксею Мешчанінаву. Пра апошняга варта сказаць асобна. Аляксей – студэнт 5 курса фізіка-матэматычнага факультэта. Акрамя таго, у якасці галкіпера абараняе колеры каманды PKS Pogoń у Адкрытым чэмпіянаце Брэсцкай вобласці па міні-футболе Elite League-2014/15. Несумненна, што варатарскія навыкі шмат у чым дапамаглі яму асвоіць шэраг спецыфічных асаблівасцей гульні ў рынга. У паўфінале Мешчанінаў у займальным паядынку здолеў пераадолець супраціў пераможцы групы А Аляксандра Мінкевіча і на вялікае здзіўленне ўдзельнікаў і балельшчыкаў выйшаў у фінал. У другой паўфінальнай гульні Міхаіл Кепцюха шмат у чым з-за адсутнасці пастаяннай спаборніцкай практыкі саступіў Ільі Ліштвану. Фінал сенсацыі не прынёс. Перамог той, хто і павінен быў перамагаць. Ілья спакойна разабраўся са сваім сапернікам і выйграў з лікам 11: 6. Такім чынам, ён яшчэ больш умацаваў свае лідарскія пазіцыі.
Лепшымі рынгістамі Трэцяга этапу спаборніцтваў у парадку занятых месцаў сталі: Ілья Ліштван, Аляксей Мешчанінаў, Міхаіл Кепцюха, Аляксандр Мінкевіч і Станіслаў Куліна. У рэйтынгу University Ringo Open 2014/15 пасля трох праведзеных тураў вядучыя месцы займаюць:
- Ілья Ліштван – 32 балы
- Аляксандр Мінкевіч – 25 балаў
- Дзмітрый Капылоў – 19 балаў
- Станіслаў Куліна – 18 балаў
- Аляксандр Гардзяюк – 16 балаў.
Трэці этап University Ringo Open 2014/15 адбудзецца ў канцы снежня гэтага года.
Міхаіл Кепцюха,
студент 4 курса факультэта фізічнага выхавання,
капітан зборнай універсітэта па рынга