Лiтаратурна-музычная гасцёўня «Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь»

Атмасфера сяброўства, добразычлівасці, яркіх уражанняў панавала на псіхолага-педагагічным факультэце 28 мая 2014 года падчас правядзення літаратурна-музычнай гасцёўні ««Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь». Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра беларускай і рускай моў з методыкай выкладання. Сярод студэнтаў адказнасць за арганізацыю і правядзенне мерапрыемства ўзялі на сябе студэнты II і  IV курсаў.

Ліліся пяшчотныя, меладычныя песні, гучалі ўзнёслыя, эмацыянальныя, мілагучныя вершы на роднай мове, прысвечаныя Беларусі. Удзельнікі гасцёўні прадэманстравалі не толькі артыстызм, але і адметны сцэнічны прафесіяналізм, выказваючы свае пачуцці праз слова, міміку, жэст, голас.

Прысутныя атрымалі вялікую асалоду і добры настрой, а само мерапрыемства, спадзяёмся, пакінула ў іх душах прыемныя ўспаміны.

Кафедра беларускай і рускай моў з методыкай выкладання

Падзяліцца: