-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Майстар-клас «Імідж прафесіянала: традыцыі і сучаснасць»
Прафесійная кар'ера будучых спецыялістаў у значнай меры залежыць ад прафесійнага іміджу. 11 лістапада 2014 года цэнтр «Прафарыенцір» сумесна з вучэбнай фальклорна-краязнаўчай лабараторыяй арганізавалі і правялі майстар-клас «Імідж прафесіянала: традыцыі і сучаснасць», у якім удзельнічалі студэнты сацыяльна-педагагічнага, філалагічнага факультэтаў і замежныя слухачы падрыхтоўчага курса факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.
Кіраўнік цэнтра «Прафарыенцір» М.С. Кавалевіч звярнулася да прысутных з уступным словам, засяродзіла ўвагу на актуальнасці ўвядзення і захавання дрэс-кода студэнтамі ўніверсітэта і падкрэсліла важнасць іміджу ў прафесійнай сферы.
Кіраўнік фальклорна-краязнаўчай лабараторыі доктар філалагічных навук, прафесар І.А. Швед раскрыла сутнасць ідэі беларускага дрэс-кода, пазнаёміла з гісторыяй і адзінымі правіламі дрэс-кода. Прафесар падкрэсліла: беларуская жанчына заўсёды будзе сімвалам прыгажосці, высакароднасці і дасканаласці, якія так неабходны любой жанчыне, каб адчуваць сябе сапраўднай Жанчынай. Студэнты філалагічнага факультэта арганізавалі майстар-клас «Выкарыстанне беларускага традыцыйнага касцюма ў сямейнай абраднасці».
Студэнты сацыяльна-педагагічнага факультэта падрыхтавалі для аўдыторыі прэзентацыю пра складнікі іміджу прафесіянала: індывідуальнасць чалавека, стыль і моду. Прысутныя атрымалі рэкамендацыі па стварэнні свайго іміджу.
У заключэнне ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы:
- Знешні выгляд – гэта не прыватная справа чалавека.
- Строгая вопратка дысцыплінуе, настройвае на працу, у той час як вольны стыль расхалоджвае.
- Чалавек, які прытрымліваецца нормаў у вопратцы, міжволі больш строга будзе прытрымлівацца і іншых правілаў.
- Агульны стыль у вопратцы, а ў яшчэ большай ступені адзіная форма аб'ядноўвае людзей, спрыяе фарміраванню супольнасці, каманды.
- Сучаснаму ўніверсітэту, яго лаканічнаму інтэр'еру з эстэтычнага пункту гледжання больш адпавядае дзелавая вопратка студэнтаў і супрацоўнікаў.
- У навучальнай установе непрымальныя: залішняя экстравагантнасць, дэкальтэ, міні-спадніцы, мехаватае адзенне, пляжная вопратка.
Асноўнае правіла пры выбары вопраткі – гэта яе адпаведнасць і часу, і абстаноўцы.
Сустрэча была вельмі цікавай для будучых спецыялістаў сацыяльнай сферы, псіхолагаў і замежных слухачоў. Бясспрэчна, гэта сведчыць пра тое, што ва ўсіх прысутных ёсць жаданне навучыцца правільна ствараць свой прафесійны імідж, які шмат у чым вызначае дасягненне поспеху ў прафесійнай сферы.
М.С.Кавалевіч,
кіраўнік цэнтра «Прафарыенцір»