-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Майстар-клас «Інтэрактыўныя метады правядзення куратарскай гадзіны»
У «Школе куратара» 18 лістапада 2014 г. адбыўся чарговы майстар-клас «Інтэрактыўныя метады правядзення куратарскай гадзіны», у якім прынялі ўдзел куратары псіхолага-педагагічнага, сацыяльна-педагагічнага, гістарычнага, юрыдычнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў.
Куратарская гадзіна – самая распаўсюджаная форма зносін са студэнтамі. Чым больш шматстайная і яркая палітра арганізацыйных формаў выхаваўчай працы, тым лягчэй дасягаецца мэта і вырашаюцца пастаўленыя задачы. Прысутныя куратары змаглі апрабаваць трэнінгавыя практыкаванні, прапанаваныя куратарам псіхолага-педагагічнага факультэта Чубінашвілі Н.Г., накіраваныя на маральнае ўдасканаленне студэнтаў. А таксама сталі ўдзельнікамі форум-тэатра «Каштоўнасці» пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры педагогікі Крусь В.П.
Пераключэнне на творчае праяўленне адбывалася нялёгка, аднак поспех не прымусіў сябе чакаць. Пасля разыгрывання сцэнак з асабістага вопыту выкладчыцкай дзейнасці адбылося бурнае абмеркаванне культуры паводзін студэнтаў.
Пры падвядзенні вынікаў успомнілася меркаванне вядомага псіхолага Барыса Мікалаевіча Братуся: «Універсітэцкая адукацыя – шырокая аснова, але не канкрэтная спецыяльнасць. Універсітэт дае «матрыцу» культуры, а адукаваны чалавек з'яўляецца «люстэркам» і носьбітам культуры. Самы важны матыў – цікавасць да адукацыі».