-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Майстар-клас «Мой радавод»
19 красавіка 2019 г. адбыўся майстар-клас «Мой радавод» доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры гісторыі славянскіх народаў Вабішчэвіча Аляксандра Мікалаевіча. Мерапрыемства праводзілася ў межах Году малой радзімы, які адзначаецца ў Беларусі ў 2018–2020 гг. Удзельнікамі мерапрыемства былі выкладчыкі, аспіранты, студэнты, настаўнікі і вучні.
Спачатку Аляксандр Мікалаевіч падзяліўся вынікамі ўласнага генеалагічнага даследавання. Яго радавод бярэ пачатак з XIV–XV стст., а першым дакументальна пацверджаным фактам з’яўляецца прывілей каралевы Боны Сфорцы 1524 г. на валоданне землямі ў Пінскім павеце, выдадзены пачынальнікам шляхецкага роду Вабішчэвічам-Плотніцкім. Далей былі агучаны практычныя парады тым, хто збіраецца рыхтаваць свой радавод. Асноўнымі этапамі такога няпростага працэсу вызначаны наступныя: устанаўленне інфармацыі для пошуку, збор звестак (асабліва ў архівах), іх апрацоўка і рэканструкцыя генеалагічнага дрэва. Паводле А.М. Вабішчэвіча, важнымі складнікамі поспеху з’яўляюцца жаданне, настойлівасць і цярпенне, пэўная падрыхтаванасць (чытанне дакументаў на старабеларускай, польскай, лацінскай і іншых мовах, веды і навыкі па палеаграфіі), наяўнасць часу, сродкаў і, безумоўна, удачлівасць.
Прысутныя на майстар-класе змаглі атрымаць адказы на свае пытанні, а таксама пазнаёміцца з копіямі розных дакументальных крыніц: справы Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу, інвентароў маёнткаў, рэвізскіх сказак, царкоўных метрычных кніг, спавядальных ведамасцей і інш. Вядучы мерапрыемства пажадаў поспеху ўсім, хто цікавіцца сваімі радаводнымі каранямі.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў