-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Майстар-клас па генеалогіі “Мой радавод”
7 мая прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч правёў майстар-клас па генеалогіі “Мой радавод” для студэнтаў юрыдычнага факультэта.
Мерапрыемства адбылося напярэдадні Радуніцы, таму спачатку ўвага прысутных была звернута на народны характар і глыбокі філасофскі змест свята памінання дзядоў. У асноўнай прэзентацыі былі не толькі прадстаўлены ўласныя вынікі генеалагічнага даследавання Аляксандра Мікалаевіча (яго радавод пачынаецца з XIV–XV стст.), але і дадзены практычныя парады і кансультацыі па пошуку і выкарыстанні звестак аб продках. Студэнты даведаліся пра пачатак і асноўныя этапы збору патрэбнай інфармацыі, асаблівасцях працы з архіўнымі крыніцамі, пазнаёміліся з карыснымі сайтамі, даступнымі электроннымі базамі даных, краязнаўчымі выданнямі. Таксама была магчымасць пачытаць і патрымаць у руках як копіі, так і нават некаторыя арыгіналы каштоўных старажытных дакументаў: рэвізскіх сказак, царкоўных метрычных кніг, кліравых ведамасцей, інвентароў маёнткаў і інш.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства яшчэ раз пераканаліся ў тым, што любоў да краіны пачынаецца з ведання і шанавання гісторыі сваёй сям’і, працоўнага калектыву, вёскі, горада.
Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права