-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Майстар-клас па выкарыстанні тэхналогіі «Форум-тэатр» з правядзеннем інфармацыйнай сесіі па пытаннях туберкулёзу
З 26 па 28 мая 2017 года студэнты нашага ўніверсітэта прымалі ўдзел у майстар-класе па выкарыстанні тэхналогіі «Форум-тэатр» з правядзеннем інфармацыйнай сесіі па пытаннях туберкулёзу. Майстар-клас рэалізуецца ў рамках праекта «Амбулаторнае лячэнне туберкулёзу – час для нас, грошы для краіны, здароўе для ўсіх!» Арганізатарам мерапрыемства выступіла Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Пераможам туберкулёз разам». Мэта майстар-класа – развіццё кампетэнцый у валанцёраў з грамадзянскай супольнасці для рэалізацыі мерапрыемстваў па тэхналогіі «Форум-тэатр», накіраваных на зніжэнне стыгмы ў адносінах да людзей, якіх закранула праблема туберкулёзу.
Майстар-клас адбыўся ў «Сядзібе Ос» (п. Ратамка, Мінскі раён). Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны 7 валанцёраў з Магілёва, 7 валанцёраў з Брэста, старшыня праўлення РГА «Пераможам туберкулёз разам» Наталля Крыштафовіч, а таксама прадстаўнік супольнасці людзей, закранутых туберкулёзам. Валанцёрамі з Брэста сталі студэнты нашага ўніверсітэта: Людміла Дзічкоўская і Аксана Мінюк (псіхолага-педагагічны факультэт, 3 курс), Галіна Цецерава і Анастасія Яхнавец (фізіка-матэматычны факультэт, 1 курс), Марыя Кавалёва (факультэт замежных моў, 2 курс), Наталля Крыловіч (юрыдычны факультэт, 2 курс), а таксама педагог-арганізатар студэнцкага гарадка Галіна Карабчук.
У якасці вядучых інфармацыйнай сесіі па пытаннях туберкулёзу былі запрошаны трэнеры-кансультанты МАГА «АКТ» Людміла Блізнюк і Алена Радзівонава. А вучыў нашых валанцёраў выкарыстанню тэхналогіі «Форум-тэатр» трэнер-эксперт па тэатральных тэхналогіях Павел Вінаградаў.
У завяршэнне майстар-класа па выкарыстанні тэхналогіі «Форум-тэатр» з правядзеннем інфармацыйнай сесіі па пытаннях туберкулёзу былі атрыманы наступныя вынікі:
- удзельнікі атрымалі інфармацыю па пытаннях сучасных падыходаў да прафілактыкі туберкулёзу;
- удзельнікі атрымалі інфармацыю аб тэхналогіях вымярэння і правядзення запланаваных зменаў у гледачоў;
- удзельнікі развілі кампетэнцыі, неабходныя для арганізацыі мерапрыемстваў па тэхналогіі «Форум-тэатр»;
- арганізатары абмяняліся вопытам з удзельнікамі аб магчымасцях мерапрыемстваў па тэхналогіі «Форум-тэатр» для пашырэння рэсурсаў у сферы прафілактычнай працы і вырашэння сацыяльных праблем;
- удзельнікамі былі распрацаваны 2 папярэднія сцэнарыі мерапрыемства па тэхналогіі «Форум-тэатр», накіраваныя на зніжэнне стыгмы ў адносінах да людзей, закранутых праблемай туберкулёзу.
На дадзены момант валанцёры нашага ўніверсітэта, якія прынялі ўдзел у майстар-класе, займаюцца падрыхтоўкай тэматычнага спектакля па гэтай тэхналогіі.
Карабчук Г.С., педагог-арганізатар