Майстар-клас па вырабе паштовак і кветак з восеньскага лісця

14 кастрычніка 2016 года на фізіка-матэматычным факультэце студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Матэматыка і інфарматыка» Карпук Кацярына правяла майстар-клас па вырабе паштовак і кветак з восеньскага лісця.

14 кастрычніка мы ўсе адзначаем адзін з самых светлых і добрых святаў у календары – Дзень маці. У гэты дзень азалаціліся прадаўцы кветак, паштовак і цукерак, падгарэлі тысячы сняданкаў і абедаў, прыгатаваных мужамі і сынамі, прагучалі тысячы слоў віншаванняў у адрас маці – самых добрых, ласкавых і клапатлівых.

А студэнтаў фізіка-матэматычнага факультэта ў гэты дзень аб’яднала агульная справа – выраб паштовак у рэкрэацыі 5 паверха. Усе весела і з карысцю правялі час, пагутарылі адзін з адным, але самае галоўнае – падрыхтавалі віншаванне для сваёй мамы і атрымалі мора станоўчых эмоцый.

Вялікі дзякуй усім рабятам, якія не засталіся ўбаку і прынялі ўдзел!

Дзехніч Валерыя,
студэнтка 1 курса,
Капіца Л.І.,
старшы выкладчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі

Падзяліцца: