Майстар-клас «Віртуальная рэальнасць і фокус увагі чалавека»

28.11.2014 г. са студэнтамі псіхолага-педагагічнага факультэта Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта і выкладчыкамі праведзены майстар-клас на тэму «Віртуальная рэальнасць і фокус увагі чалавека». Арганізатарам мерапрыемства выступіў выкладчык кафедры псіхалогіі БрДУ імя А.С. Пушкіна Севярын А.В.

Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні ўплыву віртуальнай рэальнасці на ўвагу чалавека і правілаў прафілактыкі інтэрнэт-залежнасці, на прыкладах разглядаліся асаблівасці праяўлення факальнай і амб’ентнай увагі ў залежнасці ад спецыфікі дзейнасці чалавека, дэманстравалася аўтарская методыка для дыягностыкі фокуса ўвагі чалавека.

Падзяліцца: