Марыя Кузава заваявала бронзу на Спартакіядзе студэнцкага спорту Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі

21-26 чэрвеня ў горадзе Цвер (РФ) прайшла Спартакіяда студэнцкага спорту Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Адстойваць гонар сваіх навучальных устаноў прыехалі студэнты Расійскага хіміка-тэхналагічнага ўніверсітэта імя Д.І. Мендзялеева, Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў, Расійскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта – МСГА імя К.А. Ціміразева, Вышэйшай школы эканомікі, Цвярскога дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Беларусь прадстаўлялі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

У складзе зборнай каманды Беларусі ў спаборніцтвах прынялі ўдзел плыўцы нашага ўніверсітэта, а менавіта Кузава Марыя (геаграфічны факультэт), Гарковіч Дзмітрый (фізіка-матэматычны факультэт), Крывічаў Артур (юрыдычны факультэт), Лемяшэўскі Дзмітрый, Пятручык Максім, Гусева Аліна, Лямачка Алёна, Міхальчук Вольга (усе факультэт фізічнага выхавання).

Па выніках спаборніцтва Кузава Марыя заваявала два бронзавыя медалі.

Віншуем!

Кафедра лёгкой атлетыкі, плавання і лыжнага спорту

Падзяліцца: