Матывацыйна-іміджавая акцыя прафкама студэнтаў

У рамках студэнцкай прафсаюзнай акцыі «Добры дзень, першакурснік!» 15 верасня на геаграфічным факультэце прайшла матывацыйна-іміджавая акцыя прафкама студэнтаў з удзелам старшыні Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі В.А. Харытановіча.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыні прафкамаў работнікаў і студэнтаў універсітэта Л.Б. Чэлышава і Р.В. Чуль, намеснік дэкана геаграфічнага факультэта па выхаваўчай працы Н.С. Луцык, студэнцкі прафсаюзны актыў факультэта. Старшыня абласнога камітэта прафсаюза В.А. Харытановіч расказаў пра асноўныя напрамкі моладзевай працы галіновага прафсаюза, прафсаюзныя выплаты навучэнцам, сацыяльныя мерапрыемствы і інш.

У рамках сустрэчы прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння прафсаюзных білетаў студэнтам-географам.

Р.В. Чуль,
старшыня прафкама студэнтаў

Падзяліцца: