-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Мемарыяльная дошка Ядвізе Чарняўскай усталявана на вуліцы Машэрава
11 лістапада ў г. Брэсце па адрасе пр-т Машэрава, 57 адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў памяць пра заслужанага работніка культуры БССР, удзельніцу антыфашысцкага і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, педагога, кандыдата філалагічных навук Ядвігу Антонаўну Чарняўскую. Ініцыятарам адкрыцця мемарыяльнай дошкі выступіла кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Зрабіў мемарыяльную дошку брэсцкі скульптар Аляксей Паўлючук.
З цёплымі словамі ў адрас Ядвігі Антонаўны на ўрачыстым адкрыцці выступілі рэктар БрДУ імя А.С. Пушкіна Г.М. Сендзер, намеснік старшыні выканаўчага камітэта г. Брэста Г.І. Барысюк і загадчык кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры Т.В. Сянькевіч. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел улады горада, студэнты, выкладчыкі і тыя, хто ведаў і памятае Ядвігу Антонаўну.
У гэтым годзе ёй споўнілася б 100 гадоў.
Нарадзілася Ядвіга Антонаўна 15 сакавіка 1914 г. у сям'і рознарабочага ў вёсцы Аляксандраўка Журавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла сямігадовую школу. З 1933 па 1937 г. вучылася ў Мінскім педагагічным інстытуце імя А.М. Горкага. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічала ў камсамольскім падполлі Брэста. У пачатку сакавіка 1944 года пайшла ў партызанскі атрад імя Макарэвіча – брыгаду імя Свярдлова Брэсцкага партызанскага злучэння, дзе арганізавала «лясную» школу для дзяцей партызан. Пасля вызвалення Брэста ад фашыстаў вярнулася ў горад і працягнула працу ў педвучылішчы. Ядвіга Антонаўна працавала на кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна з 1956 па 1994 гады выкладчыкам, старшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры (1963-1969 гг.), дацэнтам.
Навуковая, выкладчыцкая і грамадская, асветніцкая, выхаваўчая дзейнасць Я.А. Чарняўскай адзначана медалямі «За працоўную адзнаку», «За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна», нагрудным знакам «Выдатнік народнай асветы БССР», Граматай Вярхоўнага Савета БССР, прысвоена званне «Заслужаны работнік культуры БССР». За ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне ўзнагароджана медалямі «За адвагу», «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «50 гадоў Узброеных сіл СССР», «25 гадоў Перамогі ў вайне 1941 – 1945 г. ». У 2000 годзе ў гонар 55-годдзя Перамогі ўручаны знак «Ветэран вайны 1941 –1945 гадоў» за подпісам А.Р. Лукашэнкі.
Я.А. Чарняўская дала пуцёўку ў жыццё шматтысячнаму корпусу настаўнікаў-філолагаў, выкладчыкаў, выхавальнікаў, яе ведаюць і памятаюць шматлікія пакаленні студэнтаў, сённяшніх настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ. Многім сваім вучням Ядвіга Антонаўна стала добрым сябрам, галоўным дарадцам і настаўнікам на доўгія гады. Жыццё Я.А. Чарняўскай без перабольшання можна назваць і подзвігам, і праведніцтвам, бо ў любых абставінах яна заставалася Чалавекам, Настаўнікам, Асобай.
Кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры