-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Месца сустрэчы – псіхолага-педагагічны факультэт
14 лютага на псіхолага-педагагічным факультэце прайшла чарговая, ужо традыцыйная, акцыя «Студэнт на адзін дзень». У гэты раз гасцямі факультэта сталі вучні выпускных класаў СШ №13 г. Брэста. Пра спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя», «Сацыяльная педагогіка», «Выяўленчае мастацтва і чарчэнне, народныя мастацкія промыслы», «Псіхалогія», асаблівасці навучання і перспектывы працаўладкавання пасля атрымання адукацыі на псіхолага-педагагічным факультэце расказалі зацікаўленым школьнікам дэкан Святлана Серафімаўна Кацэвіч і загадчык кафедры педагогікі пачатковага навучання Таццяна Віктараўна Нічышына.
Арыгінальным падарункам для гасцей у Дзень Святога Валянціна стаў канцэрт, падрыхтаваны таленавітымі студэнтамі факультэта. Песні пра каханне, музычныя мініяцюры і запальныя ўсходнія танцы вельмі спадабаліся вучням.
Госці наведалі Зімовы сад, Галерэю творчасці, пазнаёміліся з «пашпартамі спецыяльнасцей» факультэта і, нарэшце, сталі на час студэнтамі ў аўдыторыі на лекцыі кандыдата педагагічных навук, дацэнта кафедры пачатковага навучання – Мельнічук Ірыны Аляксандраўны.
Студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта, як заўсёды, былі гасціннымі гаспадарамі: расказвалі пра студэнцкае жыццё, сесіі, практыкі і пад., частавалі ласункамі і правялі экскурсію па факультэце.
Госці таксама прыйшлі з сюрпрызам. Велізарнае пунсовае сэрца стала не толькі падарункам да Дня Валянціна, але і сімвалам самага гуманнага, «сардэчнага» факультэта!
У кнізе водгукаў ганаровых гасцей з'явіліся новыя захапляльныя запісы, найлепшыя пажаданні і запэўніванні стаць годнымі студэнтамі псіхолага-педагагічнага факультэта.
Псіхолага-педагагічны факультэт