-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Метадычны калейдаскоп «Вопыт і прафесіяналізм»
1 снежня 2016 г. у рамках універсітэцкага метадычнага калейдаскопа «Вопыт і прафесіяналізм» загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі геаграфічнага факультэта Таццяна Сяргееўна Сілюк правяла адкрытыя практычныя заняткі па дысцыпліне «Маркетынг у турызме» на тэму «Камунікацыйная палітыка ў комплексе маркетынгу прадпрыемстваў турыстычнай індустрыі» (на 4 курсе спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць»).
Падчас заняткаў была рэалізавана праектная методыка як форма актывізацыі вучэбнай дзейнасці студэнтаў. Метад праектаў, што шырока выкарыстоўваецца ў педагагічнай практыцы, заснаваны на пастаноўцы сацыяльна значнай мэты і яе практычным дасягненні. Выкарыстанне гэтага метаду дазваляе накіраваць дзейнасць студэнтаў на рашэнне канкрэтнай вучэбнай праблемы. Пры гэтым вынікам дзейнасці заўсёды з’яўляецца прадукт, які распрацавалі ўдзельнікі праекта для яе вырашэння. Галоўная педагагічная мэта любога праекта – фарміраванне розных кампетэнцый, г. зн. уменняў, звязаных з вопытам іх прымянення ў практычнай дзейнасці.
Падчас заняткаў студэнты прадэманстравалі не толькі добрае валоданне тэарэтычнымі ведамі, але і ў інтэрактыўнай форме прадставілі распрацаваныя праекты камунікацыйнай палітыкі для розных прадпрыемстваў турыстычнай індустрыі: рэстарана, гасцініцы, начнога клуба, аграсядзібы. У кожным праекце былі свае «фішкі». «Працаўнікі рэстарана» правялі розыгрыш латарэі з прызамі для стымулявання сваіх кліентаў і запрасілі нас на «паэтычныя вечары». «Гаспадыня аграсядзібы» ўсіх пачаставала смачным караваем і паказала этнічны абрад «Каравай», які можа быць праведзены для адпачывальнікаў. «Супрацоўнікі начнога клуба» паказалі сябе ў тэматычнай вопратцы ў стылі італьянскай мафіі 1930-х гадоў і распавялі аб шырокіх магчымасцях для культурнага адпачынку ў клубе. «Адміністратары гасцініцы» ў фірмовай вопратцы прадэманстравалі ўважлівыя і добразычлівыя адносіны да сваіх кліентаў і метады іх ператварэння ў пастаянных.
Пасля прадстаўлення кожнага праекта «эксперты» – студэнты і выкладчыкі, што наведалі заняткі, – мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць. Распрацоўшчыкам праектаў прыйшлося хутка і аргументавана адказваць на пытанні «экспертаў».
Галоўны вынік адкрытых заняткаў – атрыманне студэнтамі камунікатыўных і арганізацыйных навыкаў, якія яны змогуць выкарыстоўваць падчас вытворчай практыкі на канкрэтных прадпрыемствах турыстычнай індустрыі.
Геаграфічны факультэт