Міжфакультэцкая алімпіяда па рускай мове «Сіла рускага слова» для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей

У рамках міжфакультэцкіх Дзён моладзевай творчасці «Наш Пушкін», арганізатарам якіх выступіла кафедра агульнага і рускага мовазнаўства, з 29 па 31 кастрычніка 2018 года была праведзена міжфакультэцкая алімпіяда па рускай мове сярод студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей. Удзельнікамі алімпіяды сталі студэнты першага курса нашага ўніверсітэта. Над заданнямі, для выканання якіх патрабавалася веданне правіл па арфаграфіі, фразеалогіі, пунктуацыі, культуры маўлення, старанна працавалі 57 студэнтаў гістарычнага і біялагічнага факультэтаў.

 

Пераможцамі міжфакультэцкай алімпіяды сталі студэнты гістарычнага факультэта:

1-е месца – Бурко Рыгор;

2-е месца – Кенда Дар’я;

3-е месца – Саявец Арцём.

Старшы выкладчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Л.М. Грыцук

Падзяліцца: