Міжфакультэцкі конкурс «Чалавек у свеце эканомікі»

Каманда пераможцаў

3 снежня 2014 года студэнты пяці факультэтаў (факультэт замежных моў, юрыдычны, геаграфічны, біялагічны і філалагічны) прынялі ўдзел у міжфакультэцкім конкурсе эканамічных ведаў «Чалавек у свеце эканомікі» для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце. Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступіла кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі. Галоўная мэта конкурсу эканамічных ведаў – фарміраванне эканамічнай культуры, стымуляванне творчай актыўнасці студэнцкай моладзі. Падчас такога мерапрыемства адбываецца папулярызацыя ў студэнцкім асяроддзі эканамічных ведаў, пашыраецца і паглыбляецца сацыяльна-эканамічная адукацыя студэнцкай моладзі, фарміруецца актыўная грамадзянская пазіцыя.

Па выніках выканання конкурсных заданняў (а іх усяго было 9) журы вызначыла пераможцаў конкурсу: 1 месца заняла каманда біялагічнага факультэта, 2 месца – каманда геаграфічнага факультэта, 3 месца – каманда факультэта замежных моў.

Віншуем пераможцаў!

Аргкамітэт

Падзяліцца: