-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжфакультэцкі конкурс эканамічных ведаў «Чалавек у свеце эканомікі»
7 снежня 2016 года сярод студэнтаў, якія пражываюць ва ўніверсітэцкім інтэрнаце № 1, прайшоў міжфакультэцкі конкурс эканамічных ведаў «Чалавек у свеце эканомікі». Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі. Конкурс быў арганізаваны ў форме гульні «Шчаслівы выпадак», у якой былі зададзены пытанні з катэгорый «Грошы», «Даходы ў рынкавай эканоміцы», «Славутыя прадпрымальнікі», «Вучоныя-эканамісты», «Казкі», «Прыказкі», «Эканамічныя сістэмы», «Эканомікс» і інш.
У конкурсе прынялі ўдзел студэнты геаграфічнага, біялагічнага, фізіка-матэматычнага факультэтаў і факультэта замежных моў. За членаў каманд прыйшлі пабалець іх аднакурснікі. Усяго ў мерапрыемстве ўдзельнічала каля 80 чалавек.
Галоўная мэта конкурсу – спрыяць фарміраванню эканамічнай культуры студэнтаў і стымуляваць іх творчую актыўнасць. Такое мерапрыемства папулярызуе эканамічныя веды ў студэнцкім асяроддзі і дапамагае фарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю ў студэнцкай моладзі.
Журы вызначыла прызёраў наступным чынам:
- І месца заняла каманда «БАТАНІКІ» (біялагічны факультэт, 3 курс),
- II месца – каманда «Група "ЛЕНІНГРАД"» (геаграфічны факультэт, 4 курс),
- III месца – каманда «ФІЗМАТ» (фізіка-матэматычны факультэт, 2 курс).
Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі, падрыхтаванымі прафсаюзным камітэтам студэнтаў універсітэта.
Віншуем пераможцаў!
Аргкамітэт