Міжфакультэцкі конкурс насценгазет па праблемах сучаснай эканомікі

1-8 снежня 2014 года ва ўніверсітэце праходзіў міжфакультэцкі конкурс насценгазет па праблемах сучаснай эканомікі. Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты геаграфічнага, юрыдычнага, фізіка-матэматычнага і філалагічнага факультэтаў, а таксама факультэта замежных моў.

Галоўныя мэты конкурсу – папулярызаваць сацыяльна-эканамічныя веды ў студэнцкім асяроддзі, спрыяць фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі, стымуляваць творчую актыўнасць студэнтаў. Журы ацэньвала насценгазеты як па арыгінальнасці іх афармлення, так і па змесце артыкулаў у насценгазеце (па тым, наколькі поўна, сістэмна, пісьменна і ясна асветлены пададзеныя ў іх праблемы, а таксама наколькі аргументавана праведзены ў артыкулах крытычны аналіз гэтай інфармацыі і сфармуляваны высновы з яе). Пераможцамі конкурсу сталі:

1 месца – студэнты 4 курса геаграфічнага факультэта спецыяльнасці «Геаграфія. Эканоміка»,
2 месца – студэнты 3 курса юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка»,
3 месца – студэнты 4 курса геаграфічнага факультэта спецыяльнасці  «Турызм і гасціннасць».

Віншуем пераможцаў!

Аргкамітэт

Падзяліцца: