Міжфакультэцкі конкурс сценных газет па праблемах сучаснай эканомікі

21-29 лістапада 2015 года ва ўніверсітэце праходзіў штогадовы міжфакультэцкі конкурс сценгазет па праблемах сучаснай эканомікі. Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты геаграфічнага, юрыдычнага, фізіка-матэматычнага і псіхолага-педагагічнага факультэтаў, а таксама факультэта замежных моў.

Галоўная мэта конкурсу – спрыяць фарміраванню эканамічнай культуры студэнтаў і стымуляваць іх творчую актыўнасць. Такое мерапрыемства папулярызуе, пашырае і паглыбляе сацыяльна-эканамічныя веды ў студэнцкім асяроддзі, дапамагае фарміраваць у студэнцкай моладзі актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Журы ацэньвала студэнцкія працы па наступных крытэрыях: арыгінальнасць афармлення сценгазет, пісьменнасць іх тэкстаў, лаканічнасць іх загалоўкаў і іх адэкватнасць зместу, здольнасць аўтараў работ крытычна аналізаваць і сістэматызаваць інфармацыю, паўната адлюстравання і разумення аўтарамі сутнасці асветленых ў газетах праблем.

Журы вызначыла пераможцаў конкурсу наступным чынам:

І месца занялі студэнты 3 курса факультэта замежных моў спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы»,

II месца – студэнты 2 курса геаграфічнага факультэта спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць»,

III месца – студэнты 2 курса фізіка-матэматычнага факультэта спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка».

Для пераможцаў конкурсу быў арганізаваны салодкі стол за кошт сродкаў бюджэту першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў.

Віншуем пераможцаў!

Аргкамітэт

Падзяліцца: