-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжфакультэцкі вучэбна-метадычны семінар «Курсавыя і дыпломныя працы: парады па падрыхтоўцы»
15 кастрычніка на кафедры беларускай філалогіі адбыўся міжфакультэцкі вучэбна-метадычны семінар «Курсавыя і дыпломныя працы: парады па падрыхтоўцы». Семінар вызначаўся практычнай накіраванасцю на студэнцкую аўдыторыю і меў на мэце дапамагчы студэнтам арганізаваць сваю навуковую дзейнасць і тым самым актывізаваць працу па напісанні курсавых і дыпломных работ.
Усяго на семінары было агучана 13 дакладаў, у якіх закраналіся розныя праблемы і пытанні навуковай дзейнасці студэнтаў. У прыватнасці, былі абмеркаваны агульныя патрабаванні да зместу і формы курсавых і дыпломных прац, а таксама асаблівасці працы са спецыяльнай літаратурай, акрэсліваліся асноўныя метады лінгвістычных і літаратуразнаўчых даследаванняў і спецыфіка збору фактычнага матэрыялу, вызначалася роля навуковай дзейнасці студэнтаў у фарміраванні іх прафесійных кампетэнцый. Адметную цікавасць студэнцкай аўдыторыі выклікалі выступленні студэнтак 3-га курса спецыяльнасці «Беларуская філалаогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)» А. Фурсевіч і Я. Вецік, якія падзяліліся сваім досведам працы над курсавымі праектамі і расказалі пра асноўныя цяжкасці ў такой працы. А. Фурсевіч, старшыня СНТ філалагічнага факультэта, у сваім выступленні яшчэ і нагадала патрабаванні да афармлення бібліяграфічнага спіса навуковай працы.
Семінар «Курсавыя і дыпломныя працы: парады па падрыхтоўцы» прайшоў вынікова і даў магчымасць абмеркаваць зацікаўленай аўдыторыі актуальныя пытанні, звязаныя з навуковай дзейнасцю студэнтаў.
Кафедра беларускай філалогіі