-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжфакультэцкія Дні славянскага пісьменства
З 13 па 28 мая 2015 года кафедра агульнага і рускага мовазнаўства праводзіла міжфакультэцкія Дні славянскага пісьменства. У іх праграме значыліся разнастайныя мерапрыемствы, звязаныя з дзейнасцю святых роўнаапостальных «учи́телей слове́нских» Кірылы і Мяфодзія.
13 мая 2015 года адбыўся традыцыйны, ужо 12-ы, адкрыты ўніверсітэцкі конкурс прамоўніцкага майстэрства «Майстар слова». Удзельнікамі конкурсу сталі 24 студэнты сямі факультэтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, а таксама прадстаўнікі чатырох ліцэяў і гімназій г. Брэста
15 мая ў вучэбным кабінеце рускай мовы як замежнай дацэнтам Наталляй Міхайлаўнай Гурынай (сумесна з вядучым лабарантам міжфакультэцкага вучэбнага кабінета Валянцінай Віктараўнай Здановіч) была падрыхтавана выстава літаратуры пад назвай «Навукоўцы-славісты».
16 мая быў праведзены выязны семінар-практыкум па рускай мове як замежнай «Культура Брэстчыны. Нямцэвічы». Дацэнт кафедры Людміла Аляксееўна Гадуйка і старшы выкладчык кафедры Андрэй Аляксандравіч Пасохін з замежнымі студэнтамі наведалі сядзібу Нямцэвічаў у в. Скокі Брэсцкага раёна.
19 мая над заданнямі лінгвістычнай алімпіяды (падрыхтаванай дацэнтам Наталляй Міхайлаўнай Гурынай) працавалі студэнты першага курса філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў. Пераможцамі сталі Валюк Алена (філалагічны факультэт) і Панасюк Дзіяна (факультэт замежных моў).
25 мая ў брэйн-рынгу «Пад знакам Кірылы і Мяфодзія» прымалі ўдзел студэнты 1 курса філалагічнага факультэта. З мінімальнай розніцай у балах перамогу атрымала каманда «КІМ» (дарэчы, назва каманды расшыфроўваецца так – «Кірыла і Мяфодзій»).
26 мая ў цёплай сяброўскай абстаноўцы прайшоў круглы стол з замежнымі студэнтамі-выпускнікамі пад назвай «Я – выпускнік філфака БрДУ імя А.С. Пушкіна». Было прынята рашэнне стварыць групу ў кантакце «Я – выпускнік філфака БрДУ імя А.С. Пушкіна». У гэтыя ж дні студэнтамі філалагічнага факультэта (пад кіраўніцтвам дацэнта Людмілы Аляксееўны Гадуйка) быў падрыхтаваны спецыяльны выпуск газеты «Слова».
28 мая студэнты, выкладчыкі і госці прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі «Вахта памяці», прысвечанай 70-годдзю Перамогі. Старшы выкладчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Галіна Аляксандраўна Верамяюк прачытала ўрывак з паэмы Сяргея Вікулава «Адна навек». З музычнымі кампазіцыямі выступіў хор моладзевага брацтва пры Свята-Мікалаеўскай (брацкай) царкве (рэгент – Ангеліна Мікалаеўна Дзяйнека), які выканаў песні на грэчаскай, старажытнарускай, рускай, беларускай і ўкраінскай мовах. Верш пра вайну на польскай мове прачытала аспірантка Люблінскага ўніверсітэта Іаанна Вох. Дэкламавалі вершы таксама студэнты 4 курса філалагічнага факультэта Некрашэвіч Ірына, Ілья Бойка, Алеся Сіманоўская, Максім Сошын. Самы малады ўдзельнік мерапрыемства, вучань 7 класа гімназіі № 3 Канстанцін Верамяюк прачытаў верш «Я сын Вайны і маці Перамогі», напісаны яго дзядулем. На ўрачыстым закрыцці Дзён славянскага пісьменства з заключным словам выступіла загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства дацэнт Вольга Барысаўна Пераход, якая падвяла вынікі і адзначыла зацікаўленасць з боку студэнтаў на ўсіх этапах падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў. Пераможцам брэйн-рынга «Пад знакам Кірылы і Мяфодзія» былі ўручаны дыпломы.
Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства