-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжфакультэцкія Дні славянскага пісьменства і культуры
З 15 па 27 мая 2017 года на філалагічным факультэце праходзілі Дні славянскага пісьменства і культуры. Арганізатарам гэтага штогадовага комплексу мерапрыемстваў з’яўляецца кафедра агульнага і рускага мовазнаўства. Дні славянскага пісьменства і культуры – гэта заўсёды свята Слова і добрая нагода ўспомніць тых, хто сваёй працай пакінуў яркі след у гісторыі развіцця мовы і асветы нашых продкаў.
У мерапрыемствах Дзён славянскага пісьменства і культуры прынялі ўдзел студэнты філалагічнага, гістарычнага і юрыдычнага факультэтаў, факультэта замежных моў, а таксама школьнікі: Місіюк Ігнат, пераможца адкрытага конкурсу прамоўніцкага ўніверсітэцкага майстэрства «Майстар слова-2017» (гімназія № 3 г. Брэста), Рой Рыгор (СШ № 8), Яўтушык Вікторыя (СШ № 16).
У гэтым годзе праграма Дзён славянскага пісьменства і культуры была вельмі насычанай: яна мела 17 мерапрыемстваў. Многія з іх патрабавалі значнай падрыхтоўкі і высілкаў (як з боку выкладчыкаў, так і з боку студэнтаў), часта выходзілі за межы не толькі факультэта і ўніверсітэта, але і за межы рэспублікі. Найбольш значным мерапрыемствам Дзён стала Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Слова ў мове, маўленні, тэксце», прымеркаваная да 500-годдзя выдання Бібліі Францыска Скарыны. Пазнавальна і займальна прайшла літаратурна-музычная гасцёўня «Сіла слова: ад Гамера да нашых дзён» з удзелам брэсцкага паэта Васіля Баннова. У кніжнай гасцінай адбылася сустрэча студэнтаў з работнікамі абласной бібліятэкі імя М. Горкага.
24 мая адбыўся традыцыйны брэйн-рынг «Ва славу славянскага слова». Мэтай гэтага мерапрыемства было пашырэнне эрудыцыі студэнтаў, узбагачэнне іх лінгвакультуралагічнымі ведамі, выхаванне цікавасці да мовы і яе гісторыі. У спаборніцтве прынялі ўдзел тры каманды першакурснікаў – студэнты гістарычнага факультэта, студэнты рускага аддзялення і студэнты беларускага аддзялення філалагічнага факультэта. Адказваючы на пытанні аб гісторыі стварэння і развіцця славянскай графікі, пісьменства і кніжнасці, найбольшую дасведчанасць праявілі студэнты каманды «Скрыжалі» спецыяльнасці «Беларуская філалогія», якія і сталі пераможцамі. Другое і трэцяе месцы адпаведна размеркаваліся паміж студэнтамі рускага аддзялення філфака і студэнтамі-гісторыкамі.
Цікавасць у студэнтаў выклікалі віктарыны «Гісторыя старажытных кніг» і «Мудрае слова ўсходніх славян», а таксама конкурс мультымедыйных праектаў «Ад рукапісу да інтэрнэту» і філалагічны конкурс «Дзейнічаць словамі». У рамках Дзён славянскага пісьменства і культуры ў цёплай абстаноўцы прайшлі круглыя сталы «На парозе прафесійнага жыцця» з замежнымі студэнтамі-выпускнікамі 5 і 4 курсаў. Студэнтам 1 курса запомнілася наведванне краязнаўчага музея горада, дзе яны не толькі агледзелі выставачныя залы, але і апрабавалі старажытныя спосабы пісьма.
У гэтыя Дні выйшаў спецыяльны выпуск насценнай газеты «Непаўторнае студэнцкае жыццё». У рамках відэалекторыя былі прагледжаны фільмы: «Я, Ф. Скарына...» і дакументальны фільм «Памятае неба» брэсцкага рэжысёра Вольгі Семянюк аб першым герою Беларусі, лётчыку У. Карваце. У Дзень памяці У. Карвата (23 мая) студэнты-першакурснікі напісалі эсэ.
Завяршыліся Дні літаратурна-музычнай кампазіцыяй «На пачатку было Слова...», у якой прынялі ўдзел госці – прыхаджане Свята-Мікалаеўскай (брацкай) царквы: вучні нядзельнай школы, прадстаўнікі моладзевага брацтва і пеўчыя малога кліраса з рэгентам Ангелінай Мікалаеўнай Дзяйнека.
Несумненна, для студэнтаў-філолагаў Дні славянскага пісьменства маюць асаблівае значэнне: яны вучаць удумлівым і беражлівым адносінам да Слова – вытоку культуры.
Г.А. Верамяюк, старшы выкладчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства
С.А. Каралевіч, дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства