Міжнародная канферэнцыя EWCOME 2016

З 27 па 29 чэрвеня 2016 г. у Варшаве (Рэспубліка Польшча) адбылася Міжнародная канферэнцыя EWCOME 2016 (East — West Conference of Mathematics Education). Асноўнай мэтай канферэнцыі было абмеркаванне інавацыйных метадаў выкладання матэматыкі з выкарыстаннем дасягненняў у розных галінах ведаў, лепшых практык, распрацаваных у розных частках свету: на Усходзе і Захадзе (стварэнне адукацыйнага асяроддзя без бар’ераў). У мерапрыемстве ўзялі ўдзел навукоўцы і педагогі-практыкі з Польшчы, Беларусі, Украіны, Венгрыі, Германіі, ЗША, Турцыі і Мексікі. Беларускую дэлегацыю на форуме прадставілі: загадчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі Грынько А.П. і дацэнт кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі Селівонік С.В.

А.П. Грынько працавала ў аргкамітэце канферэнцыі (член Навуковага Камітэта); выступіла з дакладам «Арганізацыя дзейнасці студэнтаў па фарміраванні гатоўнасці да працы з адоранымі ў галіне матэматыкі дзецьмі»; сумесна з Г. Рыбак (універсітэт у Беластоку, Польшча) выступіла з дакладам «Міжнародная алімпіяда па матэматыцы для вучняў 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэст (Беларусь) – Беласток (Польшча) – Вільнюс (Літва)». С.В. Селівонік выступіла з дакладам «Метады рашэння алімпіядных задач у 8-9 класах».

Навуковыя і практычныя распрацоўкі прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі выклікалі вялікую цікавасць у прысутных. Нашы дэлегаты атрымалі прапановы аб супрацоўніцтве ад калег з Венгрыі, Польшчы, ЗША, Украіны.

На канферэнцыі былі разгледжаны пытанні далейшага супрацоўніцтва з універсітэтам у Беластоку і ўніверсітэтам ў Будапешце па праблемах падрыхтоўкі настаўнікаў матэматыкі, а таксама былі распрацаваны праекты правядзення конкурсаў студэнтаў педагагічных спецыяльнасцей названых універсітэтаў.

Падзяліцца: