-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжнародная навуковая канферэнцыя «"Атамныя салдаты"Брэстчыны: да 60-годдзя агульнавайсковых вучэнняў з прымяненнем атамнай бомбы на Тоцкім палігоне»
12 верасня 2014 года ў авальнай зале Брэсцкага гарвыканкама адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «"Атамныя салдаты"Брэстчыны: да 60-годдзя агульнавайсковых вучэнняў з прымяненнем атамнай бомбы на Тоцкім палігоне». Ініцыятарамі правядзення канферэнцыі выступілі гістарычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна і Брэсцкі абласны савет Беларускага камітэта ветэранаў падраздзяленняў асаблівай рызыкі. Арганізацыйную падтрымку аказалі рэктарат БрДУ імя А.С.Пушкіна, Брэсцкі гарвыканкам, Брэсцкі абласны ваенны камісарыят.
Ветэранамі падраздзяленняў асаблівай рызыкі называюць былых вайскоўцаў, а таксама цывільных асоб, якія прымалі непасрэдны ўдзел у зборцы ядзерных зарадаў, выпрабаваннях ядзернай зброі, ліквідацыі радыяцыйных аварый на атамных аб'ектах. 60 гадоў таму, 14 верасня 1954 года на Тоцкім палігоне ў Арэнбургскай вобласці прайшлі агульнавайсковыя вучэнні, у якіх былі задзейнічаны больш за 45 тысяч вайскоўцаў, вялікая колькасць баявой тэхнікі і ўзбраення. Аснову ваеннай групоўкі складаў 128-ы стралковы корпус, месцам дыслакацыі якога быў г.Брэст. Многія ўдзельнікі вучэнняў (больш за 600 чалавек) – жыхары Брэсцкай вобласці. Непасрэдна падчас вучэнняў ахвяр сярод вайскоўцаў не было. Але пазней заўчасна сышло з жыцця каля 16 тысяч удзельнікаў вучэнняў. Вельмі важна данесці подзвіг гэтых людзей да сучаснікаў і пакінуць добрую памяць пра іх будучым пакаленням. Гэта і стала мэтай правядзення канферэнцыі. У мерапрыемстве бралі ўдзел ветэраны, вайскоўцы, навукоўцы, студэнты, прадстаўнікі адміністрацыі горада і консульскіх службаў.
З прывітальным словам перад удзельнікамі канферэнцыі выступілі прарэктар па навуковай працы і эканоміцы БрДУ імя А.С.Пушкіна А.Я.Будзько, Генеральны консул Генконсульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце М.М.Маткоўскі, віцэ-консул Генеральнага консульства Украіны ў горадзе Брэсце Р.Т.Цяршоўчын, намеснік ваеннага камісара ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці А.І.Зданевіч, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага Фонду Міру Л.М.Раманюк, намеснік старшыні Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў, памочнік рэктара БрДУ імя А.С.Пушкіна Г.І.Іванчын.
Для ўдзельнікаў канферэнцыі быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма пра падзеі на Тоцкім палігоне. У дакладах разглядаліся пытанні арганізацыі вучэнняў, радыяцыйнай абароны, ролі падзей у геапалітычнай расстаноўцы сіл ва ўмовах «халоднай вайны» і, вядома ж, уплыву вучэнняў на здароўе вайскоўцаў і мясцовага насельніцтва, на экалагічную абстаноўку ў рэгіёне. Прысутныя ў зале маглі пачуць унікальныя, часам напоўненыя драматызмам і болем ўспаміны ўдзельнікаў вучэнняў, пазнаёміцца з іх лёсамі, пераплеценымі з гісторыяй нашага горада і дзяржавы.
У межах канферэнцыі адбылася прэзентацыя кнігі «Атамныя салдаты»: кніга памяці ветэранаў падраздзяленняў асаблівай рызыкі Брэсцкай вобласці (Брэст, 2014), выдадзенай пры фінансавай падтрымцы Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага Фонду Міру і заснаванай на ўспамінах і біяграфічных дадзеных удзельнікаў падзей, сабраных Брэсцкай абласной арганізацыяй Беларускага камітэта ветэранаў падраздзяленняў асаблівай рызыкі і студэнтамі гістарычнага факультэта пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры ўсеагульнай гісторыі, дацэнта А.І.Пашковіч.
Кафедра ўсеагульнай гісторыі