Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мастацтва слова ў дыялогу культур: літаратурныя іерархіі і рэпутацыі»

15-16 лютага 2018 года кафедра рускай літаратуры і журналістыкі прымала гасцей з Расіі, Польшчы, Беларусі, Украіны на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мастацтва слова ў дыялогу культур: літаратурныя іерархіі і рэпутацыі».

Актуальнасць тэматыкі форуму прыцягнула больш за сто ўдзельнікаў з блізкага і далёкага замежжа. Фармат канферэнцыі ўключаў пленарнае і секцыйныя пасяджэнні, майстар-класы ад мэтра сучаснага літаратуразнаўства – доктара філалагічных навук, прафесара Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірыны Мінералавай, а таксама дырэктара Музея ў Бельск-Падляскі Аліны Дэмбоўскай.

На секцыйных пасяджэннях абмяркоўваліся прыярытэтныя напрамкі сучаснай гуманітарыстыкі ва ўмовах дыялогу культур, праблема літаратурных іерархій і рэпутацый, наватарскія метадалагічныя стратэгіі прыгожага пісьменства.

Кафедра рускай літаратуры і журналістыкі

Падзяліцца: