-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Слова ў мове, маўленні, тэксце»
19-20 мая 2017 г. у рамках Дзён славянскага пісьменства і культуры ў нашым універсітэце адбылася міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Слова ў мове, маўленні, тэксце», прымеркаваная да знамянальнай падзеі ў гісторыі славянскай і беларускай культуры – 500-годдзю Бібліі ў перакладзе Францыска Скарыны. Арганізатарам канферэнцыі выступіла кафедра агульнага і рускага мовазнаўства. Прыняць удзел (як вочны, так і завочны) у мерапрыемстве выказала жаданне 150 філолагаў-пачаткоўцаў – студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, маладых выкладчыкаў з 22 вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Польшча, Украіны і Літвы. Удзельнікамі канферэнцыі сталі таксама вучні Ліцэя № 1 імя А.С. Пушкіна і гімназій № 2 і № 4 г. Брэста.
Адкрываючы канферэнцыю, прарэктар універсітэта па навуковай працы, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Аляксандр Яўгенавіч Будзько цёпла павітаў яе ўдзельнікаў, расказаў пра развіццё студэнцкай навукі ў БрДУ і пажадаў маладым навукоўцам поспехаў у іх вучэбнай і даследчай дзейнасці. Дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Станіслава Антонаўна Каралевіч у сваім уступным слове гаварыла пра тое, што знакаміты беларускі асветнік Францыск Скарына адным з першых пракладваў многія дарогі, па якіх ідзе прагрэс культуры нашай Радзімы, славянскага свету і ўсяго чалавецтва. У выдадзенай ім Бібліі дэкларуецца высокая мэта працы беларускага першадрукара – «Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Вынікі свайго «научения» дэманстравалі на канферэнцыі нашчадкі тых, хто вучыўся чытаць па кнігах Францыска Скарыны. Гэта каля 80 дакладчыкаў.
На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады студэнтаў нашага ўніверсітэта, прысвечаныя сучасным перакладам Бібліі (Эвеліна Чумерына), уплыву біблейскіх вобразаў на рускую літаратуру (Алена Валюк), выкарыстанні рэлігійных тэкстаў філасофскага зместу ў школе (Галіна Богуш). З цікавасцю былі ўспрыняты выступленні нашых гасцей аб гістарычным і сучасным стане рускай мовы – магістранта Кемераўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Васілісы Жалнянковай аб запісах на палях вучэбных сшыткаў і кніг; студэнткі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Алёны Сямёнавай пра назвы кухоннага начыння ў гаворках Смаленшчыны. Захоплена распавядала пра гісторыю навучальных кніг, выдадзеных на Палессі на рубяжы ХIХ–ХХ стст, студэнтка беларускага аддзялення Вольга Чарнавокая; аб забабонах і іх адлюстраванні ў рускай мове зрабіла даклад госця з Рэспублікі Польшча Юстына Бячыньска, пра культуру зносін моладзі ў сацыяльных сетках – ліцэісты Паліна Лісоўская і Улада Вадзянова.
С.А. Каралевіч, дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства