Міжнародны дзень роднай мовы ва ўніверсітэце

20 лютага 2015 года ва ўніверсітэце традыцыйна адбыўся інтэрактыўны перапынак "Размаўляй па-беларуску" у рамках тыдня, прысвечанага святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы. Арганізатарамі свята выступілі аддзел выхаваўчай работы з моладдзю і студэнцкі клуб. У шэрагу мерапрыемстваў прынялі ўдзел студэнты амаль усіх факультэтаў. Распачаўся ён з прывітання ўсіх студэнтаў і выкладчыкаў выразным чытаннем верша У. Дубоўкі «Родная мова» студэнткай 2 курса філалагічнага факультэта Цюшкевіч Кацярынай.

Падчас перапынку дзяўчаты ў беларускіх строях (студэнткі 2 курса філалагічнага факультэта – Клеўцэвiч I.C., Калеснiк М.I., Мiнуцкая Ю.Р., Драгун А.А., Цюшкевіч К.В.) прапаноўвалі выканаць наступныя заданні: «Апрані ляльку» і «Накармі ляльку», выбраўшы правільную назву адзення або стравы. Удзельнікам патрэбна было выбраць між словамі-«самазванцамі» правільныя словы, дапоўніць афарызм. Асаблiвую цiкавасць у студэнтаў выклiкала заданне «Хто ёсць хто?», дзе студэнты па апісанні адгадвалi вядомых беларускіх дзеячаў, пісьменнікаў i iншых асоб. Таксама усе жадаючыя маглі папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, адгадаць беларускія загадкі, прачытаць хуткамоўкі, выразна прачытаць вершы на беларускай мове.

У фае вучэбнага корпуса №1 увесь дзень дэманстраваліся фільмы і гучалі песні на беларускай мове.

Усе мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, на выхаванне ў моладзi павагi і любові да роднага слова, развіцце цікавасці да беларускай гісторыі, традицый, культуры.

Студэнцкi клуб,
а
ддзел выхаваўчай работы з моладдзю

Падзяліцца: