-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжнародны форум «Жаночае лідарства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе і Еўразіі»
16-17 красавіка 2015 г. у Белградзе (Рэспубліка Сербія) прайшоў Міжнародны форум «Жаночае лідарства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе і Еўразіі», арганізаваны Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе сумесна з Нацыянальным дэмакратычным інстытутам (ЗША). У мерапрыемстве ўзялі ўдзел жанчыны-кіраўнікі заканадаўчай і выканаўчай галін улады краін Балканскага рэгіёна, краін-удзельніц Усходняга партнёрства, Расійскай Федэрацыі, дзяржаў Цэнтральнай Азіі і інш. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на гэтым форуме прадставіла член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, загадчык кафедры педагогікі пачатковага навучання БрДУ імя А.С. Пушкіна Нічышына Таццяна Віктараўна.
Падчас Міжнароднага форуму былі разгледжаны пытанні забеспячэння гендарнай роўнасці і ўдзелу жанчын у палітычным жыцці і дзяржаўным кіраванні, абмеркаваны розныя ініцыятывы, напрамкі рэгіянальнага супрацоўніцтва і інш. Т.В. Нічышына прыняла ўдзел у працы дыскусійных груп «Супрацоўніцтва і давер паміж жанчынамі-палітыкамі, бізнес-лідарамі і актывістамі грамадзянскай супольнасці – ключавыя фактары паспяховага адстойвання правоў жанчын» і «Стварэнне ўмоў для пашырэння ўдзелу жанчын у эканоміцы – ад асабістага ўзроўню да глабальнага» і выступіла ў ходзе пасяджэнняў.