-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Міжнародны палявы сімпозіум па праблемах геалогіі і палеагеаграфіі чацвярцічнага перыяду
З 29 верасня па 3 кастрычніка 2014 года на геаграфічным факультэце Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» адбыўся Міжнародны палявы сімпозіум па праблемах геалогіі і палеагеаграфіі чацвярцічнага перыяду. У працы сімпозіума прымалі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы.
У першы дзень працы сімпозіума былі прадстаўлены і абмеркаваны даклады навукоўцаў Дзяржаўнага геалагічнага інстытута, Варшаўскага ўніверсітэта і Дзяржаўнай вышэйшай школы імя Яна Паўла II у г.Бяла-Падляска (Польшча); Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (Украіна); Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, НПЦ па геалогіі, БДУ (г. Мінск); БелНДПІнафта ПА «Беларуснафта», Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (г.Гомель); Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава (г.Віцебск); Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна (г. Брэст).
У палявой частцы сімпозіума навукоўцы праводзілі палявыя даследаванні на тэрыторыі Бярозаўскага, Камянецкага і Брэсцкага раёнаў, дзе адбіралі пробы для паліналагічных, мінералагічных, петраграфічных, геахімічных аналізаў, а таксама вывучалі асаблівасці залягання і суадносіны гліністых, пясчаных, гравійных і тарфяных рознасцей чацвярцічных адкладаў.
Падчас палявых прац быў сабраны матэрыял, які надалей складзе аснову для абгрунтавання тэарэтычных высноў пра асаблівасці палеагеаграфічнага развіцця тэрыторыі беларуска-польскага памежжа.
Падрабязней чытайце на старонцы геаграфічнага факультэта >>
М.Ф.Грачанік, А.І.Градунова, М.А.Багдасараў