-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Міжнародны семінар «Сардэчна запрашаем у Беларусь!»
У межах тыдня нямецкай мовы, які праводзіцца ў нашым горадзе штогод, 16 кастрычніка 2014 года на кафедры замежных моў адбыўся міжнародны семінар «Сардэчна запрашаем у Беларусь!». Яго ўдзельнікамі традыцыйна з’яўляюцца навучэнцы школы Эдыт-Штайн горада Равенсбурга, стажор Наталля Ягорава (будучы настаўнік рускай і французскай моў) і старшыня таварыства «Сябры горада Брэста» спадар Нольд (настаўнік рускай мовы школы Эдыт-Штайн).
Студэнты першага і другога курсаў юрыдычнага, біялагічнага, гістарычнага факультэтаў, якія вывучаюць нямецкую мову, і навучэнцы эканамічнага, біялагічнага і экалагічнага профіляў школы Эдыт-Штайн выступілі са змястоўнымі і цікавымі дакладамі, прысвечанымі актуальным праблемам моладзі Беларусі і Германіі. Удзельнікі семінара падкрэслілі цеплыню і добрасардэчнасць, з якімі яны былі прыняты на брэсцкай зямлі.
Кафедра замежных моў