Міжнародныя спаборніцтвы па спартыўнай акрабатыцы памяці Юрыя Золатава і Усерасійскія спаборніцтвы памяці Уладзіслава Волкава

З 5 па 10 верасня на Цэнтральнай спартыўнай арэне ў Вялікім Ноўгарадзе прайшлі міжнародныя спаборніцтвы па спартыўнай акрабатыцы памяці Заслужанага майстра спорту СССР Юрыя Золатава «Кубак Золатава» і Усерасійскія спаборніцтвы памяці двойчы Героя Савецкага Саюза лётчыка-касманаўта Уладзіслава Волкава «Кубак Волкава».

За званне пераможцаў змагаліся каля 200 наймацнейшых спартсменаў з Германіі, Казахстана, Малдовы, Азербайджана, Беларусі і Расіі.

Па выніках спаборніцтваў I месца ў намінацыі «Жаночая група» ўзросту 12-18 гадоў заняла каманда з Беларусі, у якой выступала студэнтка другога курса факультэта фізічнага выхавання Самкевіч Марына.

Пажадаем Марыне і яе трэнеру Глушко Ірыне Пятроўне далейшых поспехаў і перамог!!!

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання, спартклуба.

Падзяліцца: