-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжвузаўская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Моладзь і рэлігія ў сучасным свеце – VII»
19 красавіка 2016 г. у БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася Міжвузаўская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Моладзь і рэлігія ў сучасным свеце – VII». У працы канферэнцыі прынялі ўдзел больш за сто выкладчыкаў, магістрантаў, студэнтаў і навучэнцаў з некалькіх устаноў адукацыі. Арганізатарамі канферэнцыі выступіла кафедра крымінальна-прававых дысцыплін, а таксама Дыскусійны клуб грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці БрДУ імя А.С. Пушкіна пад кіраўніцтвам В.М. Іванчынай і Э.М. Северына.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася старшыня аргкамітэта, загадчык кафедры крымінальна-прававых дысцыплін, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Іванчына Вольга Мікалаеўна. У яе выступленні было адзначана, што ў рамках вучэбных дысцыплін для юрыстаў і эканамістаў не прадугледжана вывучэнне ўзаемадзеяння рэлігіі і права, рэлігіі і эканомікі. Таму галоўнай мэтай канферэнцыі з’яўляецца павышэнне адукацыйнага ўзроўню студэнтаў у межах зададзенай праблематыкі.
Традыцыйна ў арганізацыі і працы канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей Брэсцкага аблвыканкама. У гэтым годзе перад удзельнікамі канферэнцыі выступіў галоўны спецыяліст аддзела Баўкуновіч Дзмітрый Аляксандравіч, які расказаў пра сучасную канфесійную сітуацыю на Брэстчыне. Слухачы мелі магчымасць атрымаць кансультацыю аб рэлігійна-канфесійных адносінах не толькі ў г. Брэсце, але і ў цэлым па краіне.
Дацэнт кафедры паліталогіі і сацыялогіі БрДУ імя А.С. Пушкіна, кандыдат філасофскіх навук Лагуноўская Алена Анатольеўна выступіла на тэму: «Свабода сумлення і веравызнання ва ўмовах выклікаў сучаснасці». У сваім выступленні А.А. Лагуноўская адзначыла, што ў Рэспубліцы Беларусь створана спрыяльнае асяроддзе для дзейнасці традыцыйных культураўтваральных канфесій.
На пленарным пасяджэнні выступіла магістр багаслоўя Цігка Сусанна Уладзіміраўна. Тэма яе выступлення «Эладская Царква і дзяржава ў перыяд эканамічнага крызісу» выклікала вялікую цікавасць як у студэнтаў, так і ў выкладчыкаў.
У рамках канферэнцыі працавалі тры секцыі: «Рэлігія і права», «Рэлігія і эканоміка», «Сацыяльна-палітычныя аспекты рэлігіі і атэізму ў сучасным грамадстве». На секцыях адбыліся цікавыя дыскусіі, падчас якіх студэнты атрымалі актуальную інфармацыю аб сацыяльным значэнні розных рэлігійных канфесій у розных краінах свету.
Пры падвядзенні вынікаў былі адзначаны лепшыя даклады на канферэнцыі, аўтарам якіх былі ўручаны дыпломы.
Дзякуем ўсім гасцям канферэнцыі за актыўны ўдзел
і жадаем творчых поспехаў у далейшай навуковай дзейнасці!
Аргкамітэт