Міжвузаўскі вучэбна-метадычны вебінар «Інтэрактыўнае навучанне: за і супраць»

22 снежня 2016 года кафедра замежных моў прыняла ўдзел у міжвузаўскім вучэбна-метадычным вебінары «Інтэрактыўнае навучанне: за і супраць», арганізаваным кафедрай замежных моў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна быў прадстаўлены дакладамі выкладчыкаў кафедры, магістрантаў факультэта замежных моў А.А. Лукшы і К.У. Спясіўцавай, а таксама магістранта факультэта замежных моў Г.П. Ілюкевіч. Дакладчыкі прааналізавалі сутнасць інтэрактыўнага навучання, падалі розныя падыходы да класіфікацыі яго метадаў, раскрылі тэхналогію правядзення заняткаў у інтэрактыўным рэжыме і расказалі пра тое, як пераадолець складанасці ў выкарыстанні інтэрактыўных метадаў навучання і ператварыць іх слабыя бакі ў моцныя. Прадстаўнікі БрДУ прадэманстравалі глыбокія веды ў заяўленых тэмах і выклікалі цікавасць у аўдыторыі, што прывяло да ажыўленай дыскусіі падчас абмеркавання іх дакладаў.

Напрыканцы вебінара былі падведзены вынікі яго працы. Усе ўдзельнікі адзначылі, што вебінар быў актуальным, інфарматыўным, практыка-арыентаваным, прайшоў у атмасферы добразычлівасці і ўзаемаразумення.

Кафедра замежных моў

Падзяліцца: