-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Моладзь і час: подзвіг у імя будучыні
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі адбыўся адкрыты конкурс патрыятычнай песні «Моладзь і час: подзвіг у імя будучыні». Лепшыя вакалісты вобласці сабраліся 6 мая ў сценах ЦМТ для таго, каб пазмагацца за першынства. Удзельнікі выступалі ў трох узроставых катэгорыях: першай (з 6 да 11 гадоў), другой (з 12 да 17 гадоў) і трэцяй (з 18 да 25 гадоў), у дзвюх намінацыях: сольнае выкананне і ансамблі малых формаў. Арганізатарамі конкурсу сталі Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.
У праграме конкурсу прагучалі як шырока вядомыя і ўпадабаныя кампазіцыі пра Радзіму, мір, шанаванне памяці герояў, загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне, так і патрыятычныя творы сучасных аўтараў.
Усяго ў конкурснай праграме было заяўлена 110 удзельнікаў – салісты, дуэты, трыа і іншыя ансамблі. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
-
I узроставая катэгорыя:
-
сола
- 1 месца – Каляда Аліса (кір. В.М. Дзенісюк, ДУА «СШ № 7», г. Брэст);
- 2 месца – Цімафеевіч Анастасія (кір. В.К. Цімафеевіч, г. Брэст);
- 3 месца – Аленіч Паліна (кір. І.І. Дубешка, ДУА «Волькаўская СШ», Івацэвіцкі р-н).
-
ансамблі
- 1 месца – Лысая Ганна і Лысая Кацярына (кір. Н.А. Мурзіна, ДУА «ВВК дзіц. сад. – пач. школа № 7», г. Брэст);
- 2 месца – малодшая група ўзорнага ансамбля «Залатое птушаня» (кір. Г.М. Гімбатава, ДУА «ЦДТ», г. Лунінец.);
- 3 месца – Шукайла Анастасія і Чайкоўская Анастасія (кір. А.С. Хвораст, ДУА «СШ № 19», г. Брэст.).
-
сола
-
II узроставая катэгорыя:
-
сола
- 1 месца – Аксюцік Ксенія (кір. Н.А. Мурзіна, ДУА «Гімназія № 6 імя Г. Жукава», г. Брэст);
- 2 месца – Сярнова Анастасія (кір. С.М. Калодзіч, ДУА «Іванаўская ДШМ імя Н. Орды», г. Іванава);
- 3 месца – Свірэпа Дзмітрый.
-
ансамблі
- 1 месца – вакальны ансамбль «Экспрэс» (кір. Н.І. Мароз, ДУА «СШ № 4», г. Іванава);
- 2 месца – узорны вакальны ансамбль «Залатое птушаня» (кір. Г.М. Гімбатава, ДУА «ЦДТ», г. Лунінец);
- 3 месца – квартэт «Мірабіліс» (кір. А.П. Цівончык, ДУА «СШ № 17», г. Брэст).
-
сола
-
III узроставая катэгорыя:
- 1 месца – Замулко Ірына (кір. Л.І. Борсук, УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна»);
- 2 месца – Мартыновіч Фёдар (кір. Л.І. Борсук, УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна»);
- 3 месца – Вабішчэвіч Мікалай (кір. Л.І. Борсук, УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна».), Мароз Таццяна (кір. Р.П. Вароніна, УССА «Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж», г. Баранавічы).
Конкурс завяршыўся ўрачыстым гала-канцэртам лепшых выканаўцаў.
Студэнцкі клуб