Моладзь памятае

28 сакавіка камандзір валанцёрскага атрада «Добрае Сэрца» УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» Кацярына Ільютчык сумесна з в.а. сакратара п/а ГА «БРСМ» універсітэта Максімам Азарчуком і другім сакратаром Брэсцкага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, вязня канцэнтрацыйнага лагера «Заксенхаўзен» Эдуарда Міхайлавіча Зімаўца. Вельмі важна ўспамінаць пра ветэранаў не толькі напярэдадні майскіх святаў. Не абавязкова прыходзіць да іх толькі тады, калі трэба, напрыклад, ускапаць агарод. Самае важнае для ветэранаў – увага. Зносіны за кубкам гарбаты выклікаюць самую шчырую радасць у іх вачах. Эдуарду Міхайлавічу цяпер 94 гады, і за амаль тры гадзіны сустрэчы ён падзяліўся толькі доляй успамінаў.

Пасля вяртання на радзіму ў 1945 г. Эдуарду Міхайлавічу давялося шмат працаваць, каб зрабіць свой унёсак у аднаўленне краіны. Акрамя таго, неабходна было ліквідаваць прабелы ў ведах: ветэран вучыўся ў педагагічным вучылішчы і пасля заняткаў наведваў вячэрнюю школу. Пасля заканчэння вучылішча ён паступіў на фізіка-матэматычны факультэт у толькі што адкрыты інстытут імя А.С. Пушкіна, але пасля першага курса вучобу прыйшлося перапыніць на некаторы час, так як яму даверылі будаўніцтва школы ў населеным пункце Раманаўскія хутары (цяпер пасёлак Мухавец). Далейшае яго жыццё было звязана з адукацыяй. Эдуард Міхайлавіч – прыклад для нашай моладзі. Давайце ж не будзем забываць, што сапраўдныя героі побач з намі!

Максім Азарчук, в.а. сакратара п/а ГА «БРСМ» універсітэта

Падзяліцца: