Моладзь у навуцы: падтрымка, пераемнасць, вопыт

У БрДУ імя А.С. Пушкіна 21 чэрвеня 2022 г. прайшла прэзентацыя дзейнасці маладых вучоных “Моладзь у навуцы: падтрымка, пераемнасць, вопыт”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Савета маладых вучоных і члены Студэнцкага навуковага таварыства. З дакладамі выступілі: А.А. Сідаровіч, дэкан факультэта прыродазнаўства, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт, старшыня Савета маладых вучоных універсітэта, член Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі; С.А. Жук, аспірант кафедры ўсеагульнай гісторыі, член Савета маладых вучоных універсітэта, стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы таленавітых навучэнцаў і студэнтаў; Т.С. Палячок, студэнтка 4 курса факультэта прыродазнаўства, уладальнік стыпендыі Максіма Багдановіча. Усе, хто выступаў, расказалі пра свае навуковыя даследаванні і адказалі на пытанні.

 

Падзяліцца: