-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Моладзевы форум “Селяхі-2021”
З 21 па 23 мая 2021 года на возеры Селяхі адбыўся моладзевы форум у фармаце турыстычнага злёту БРСМ. У форуме прынялі ўдзел каманды школ, гімназій, ліцэяў, сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных і вышэйшых навучальных устаноў горада Брэста. У барацьбе за перамогу ўдзельнічала і каманда нашага ўніверсітэта (з ліку студэнтаў геаграфічнага факультэта).
Загартаваныя, гатовыя да любых выпрабаванняў геафакаўцы адправіліся ў дарогу. Раніцай 21 мая каманда дабралася да месца дыслакацыі і ўзялася за ўпарадкаванне свайго лагера. Пасля ўрачыстага адкрыцця форуму адбыўся адкрыты дыялог удзельнікаў турыстычнага злёту і лідараў ГА “БРСМ” г. Брэста. У гэты ж вечар для ўсіх удзельнікаў была арганізавана дыскатэка.
Першым выпрабаваннем стала турыстычная эстафета. Дзякуючы згуртаванасці каманды і яе фізічнай падрыхтоўцы, усе этапы былі пройдзены з добрым вынікам.
Далей нашых турыстаў чакала гульня ў валейбол. Пасля – спаборніцтвы па дартсе і тэхніцы веласіпеднага турызму. У гэтых спаборніцтвах прымалі ўдзел па два ўдзельнікі ад каманды. Трапныя стралкі геафака занялі I месца ў дартсе і III месца ў пераадоленні веласіпеднай дыстанцыі.
У спартыўным конкурсе ўсе удзельнікі змаглі прадэманстраваць не толькі сваю фізічную падрыхтаванасць, але таксама кулінарныя і творчыя здольнасці. У конкурсе “Лепшая страва” наша каманда падрыхтавала класічную сытную грэцкую кашу з тушонкай. Любімая грэчка з невялікім крэатывам ад нашых дзяўчат прынесла камандзе ўніверсітэта II месца.
У конкурсе “Ля вячэрняга кастра” географы выканалі “самую турыстычную” для іх песню, без якой НІКУДЫ і НІДЗЕ, – “Гімн геафака”. Душэўнае выкананне і арыгінальнае музычнае суправаджэнне не пакінулі суддзяў абыякавымі. Як вынік – I месца.
Таксама суддзі звярнулі ўвагу на крэатыўнае ўпарадкаванне быту лагера, захаванне экалагічных і санітарных нормаў і, вядома, гасціннасць каманды. І зноў – I месца.
Вечарам усіх чакала запальная дыскатэка, а ў нядзелю – яшчэ шэраг конкурсных выпрабаванняў.
З самай раніцы мужчынская палова каманды прыняла ўдзел у перацягванні каната і заняла I месца. Спартыўнае арыентаванне ў гэтым годзе праходзіла ў “сляпым” фармаце. Рэкордна кароткі час прынёс нашай камандзе чарговае I месца.
За той час, пакуль прыбіралі тэрыторыю лагера і збіралі рэчы, былі падведзены вынікі трохдзённага форуму.
На ўрачыстым закрыцці судзейская калегія паведаміла: каманда “Глобус” геаграфічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна заняла заслужанае I месца сярод каманд устаноў вышэйшай адукацыі. Яе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і кубкамі.
Віншуем!