«Моладзевы лідар: кампетэнтны, ініцыятыўны, самастойны, сацыяльна адказны»

«Моладзевы лідар: кампетэнтны, ініцыятыўны, самастойны, сацыяльна адказны» – пад такой назвай 11 верасня 2015 года прайшоў выязны семінар для студэнцкага актыву ўніверсітэта, арганізаваны метадыстамі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел 33 студэнты – прадстаўнікі ўсіх факультэтаў.

Арганізатары ставілі перад сабой мэту стварыць умовы для навучання лідараў студэнцкага самакіравання навыкам эфектыўнай працы ў калектыве аднадумцаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася начальнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю БрДУ імя А.С. Пушкіна Таццяна Мікалаеўна Кошык. Яна падкрэсліла, што кожны з прысутных тут лідараў уяўляе сабой апору і твар усяго студэнцтва нашага ўніверсітэта, што гэты год вельмі знакавы і для Беларусі, і для БрДУ імя А.С. Пушкіна: маюцца быць вельмі важныя мерапрыемствы (Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 70-годдзе ўніверсітэта), дзе асаблівая роля адведзена студэнцкаму самакіраванню.

У пачатку семінара праведзены трэнінг на знаёмства і камандаўтварэнне «Калі разам, калі дружна!». Падчас арганізацыйна-дзейнаснай гульні «Лідар: жыццё на вачах ва ўсіх» удзельнікі вывучалі нарматыўную базу па моладзевым самакіраванні, распрацоўвалі палажэнне аб студэнцкім самакіраванні ва ўніверсітэце, а таксама планавалі сумесную дзейнасць у 2015/2016 навучальным годзе. З вялікай цікавасцю студэнты-актывісты прынялі ўдзел у квест-гульні на мясцовасці «У гармоніі са светам».

Праграма завяршылася рэфлексіяй, дзе кожны змог прааналізаваць сваю працу ў камандзе і выказаць прапановы і пажаданні арганізатарам.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: