«Моладзевы лідар: кампетэнтны, ініцыятыўны, самастойны, сацыяльна адказны»

Традыцыйна ў рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ўніверсітэта, адбыўся семінар «Моладзевы лідар: кампетэнтны, ініцыятыўны, самастойны, сацыяльна адказны». 30 кастрычніка 2018 года на базе інтэрната № 4 студэнцкага гарадка сабраліся прадстаўнікі студэнцкай рады самакіравання нашага ўніверсітэта і навучэнцы-актывісты Пінскага каледжа БрДУ імя А.С. Пушкіна.

У ходзе правядзення семінара навучэнцы абмяняліся вопытам арганізацыі дасугавай дзейнасці ва ўстановах адукацыі. Студэнты нашага ўніверсітэта правялі майстар-клас «Валанцёрская дзейнасць як умова фарміравання Я-канцэпцыі лідара». Арганізаваная спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы сумесна са студэнтамі-выпускнікамі псіхолага-педагагічнага факультэта вялікая псіхалагічная гульня «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго» спрыяла развіццю даверу паміж студэнтамі, разуменню і прыняццю індывідуальных асаблівасцей адзін аднаго, праявы лідарскіх якасцяў. Дзякуючы працы ў камандзе навучэнцы змаглі адпрацаваць навыкі канструктыўнага ўзаемадзеяння, уменні прымаць калектыўныя рашэнні.

Удзельнікі семінара адзначылі выніковасць гэтай формы работы пры фарміраванні і развіцці лідарскіх якасцяў і навыкаў, нацэленасць на далейшую плённую сумесную дзейнасць.

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Падзяліцца: