-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Моладзевы лідар: кампетэнтны, ініцыятыўны, самастойны, сацыяльна адказны»
«Моладзевы лідар: кампетэнтны, ініцыятыўны, самастойны, сацыяльна адказны» – пад такой назвай 29 кастрычніка 2019 года прайшоў семінар для студэнцкага актыву ўніверсітэта, арганізаваны аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел 25 студэнтаў – старшыні і іх намеснікі студэнцкіх саветаў самакіравання факультэтаў.
Рыхтуючыся да гэтага семінара, арганізатары ставілі перад сабой мэту стварыць умовы для навучання лідараў студэнцкага самакіравання навыкам эфектыўнай працы ў калектыве аднадумцаў.
У ходзе мерапрыемства вынікамі свайго навуковага даследавання ў сферы студэнцкай лідарства падзялілася старшы выкладчык кафедры сацыяльнай працы Маргарыта Мікалаеўна Мозерава. Яна прапанавала ўдзельнікам паразважаць над тым, хто такі кампетэнтны лідар, як змяняецца падыход да разумення «лідара» ў сучасных сацыякультурных умовах. Па выніках дыскусіі і самаацэнкі лідарскай кампетэнтнасці студэнты змаглі вызначыць асобасную траекторыю росту ў лідарстве.
З вялікай цікавасцю актывісты прынялі ўдзел у сітуацыйнай гульні «Каму аддаць сэрца?». Удзельнікам трэба было аб’яднацца ў каманду (кансіліум хірургаў) і прыняць адказнае рашэнне, выбраўшы аднаго кандыдата з пяці прэтэндэнтаў на перасадку сэрца. Гульня была накіравана на развіццё ва ўдзельнікаў уменняў пераконваць, працаваць у камандзе, пачуцця адказнасці за прыняцце рашэнняў.
Праграма завяршылася рэфлексіяй, дзе кожны змог прааналізаваць сваю працу і выказаць прапановы і пажаданні арганізатарам.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю