-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Мы любім КВЗ
Кажуць, усмешка падаўжае жыццё. У праўдзівасці гэтай фразы ніколі не сумняваліся ўдзельнікі і гледачы клуба вясёлых і знаходлівых. Універсітэцкая ліга КВЗ, якая адбылася 20 мая ў актавай зале БрДУ імя А. С. Пушкіна, падарыла добры настрой усім прысутным.
Павітаўшы прысутных, кіраўнік КВЗ Барыс Шкабара прэзентаваў сайт клуба вясёлых і знаходлівых і выразіў падзяку выпускнікам 2021 года, якія на працягу ўсіх студэнцкіх гадоў заставаліся верныя КВЗ, Ілью Астапчыку (юрыдычны факультэт), Максіму Дубовіку (факультэт замежных моў) і Мацвею Цукінчыку (фізіка-матэматычны факультэт).
Затым сцэна апынулася ва ўладзе каманд-фіналістаў універсітэцкай лігі КВЗ-2021 – прадстаўнікоў біялагічнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў. Падчас выступленняў яны здзіўлялі жартамі на розныя тэмы. Шчырыя ўсмешкі, смех гледачоў і членаў журы стаў найлепшым прызнаннем гумарыстычнай творчасці студэнтаў.
Каманда фізіка-матэматычнага факультэта гуляе ў абноўленым складзе – у яе ўваходзяць толькі першакурснікі. Яе сапернікі – каманда біялагічнага факультэта – ужо вопытныя гульцы. Адна каманда толькі смела заяўляла пра сябе ў той час, як другая ўжо мае свайго гледача. Барацьба за права стаць чэмпіёнам была гарачай.
Журы ў складзе начальніка аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Таццяны Кошык і чатырохразовых прызёраў універсітэцкай лігі КВЗ Арцёма Мокшына, Міхаіла Дзябенкі і Міхаіла Якаўлева самым вясёлым і знаходлівым назвала біялагічны факультэт. Усім прадстаўнікам каманд-фіналістак ўручылі падарункі.
Удзельнікі выказваюць падзяку Барысу Шкабару за вернасць выдатным універсітэцкім традыцыям клуба вясёлых і знаходлівых і спадзяюцца, што яшчэ не раз выйдуць на сцэну з новым смешным матэрыялам.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб