Мы цяпер студэнты!

8 верасня на біялагічным факультэце адбылася квест-гульня для першакурснікаў «Я – студэнт», арганізаваная дэканатам і актывам факультэта.

Пачаткоўцаў на старце павіталі старшакурснікі. Студэнтка 4 курса Сняжана Малей выканала песню «На сёмым паверсе» і накіравала першакурснікаў у пачатковы пункт квеста – у крыло геаграфічнага факультэта. Тут адбылася віктарына «Што ты ведаеш пра ўніверсітэт?». Усе наступныя этапы дазволілі гульцам бліжэй пазнаёміцца са структурай біялагічнага факультэта і ўніверсітэта ў цэлым.

Напрыканцы маршруту старшакурснікі запрасілі першакурснікаў на пасвячэнне ў студэнты.

Падзяліцца: