Мы ўдзельнічаем у вясновым добраўпарадкаванні Брэстчыны

14 красавіка ў рамках правядзення месячніка па добраўпарадкаванні г. Брэста прадстаўнікі факультэта замежных моў і аддзела выхаваўчай працы з моладдзю правялі акцыю па навядзенні парадку на тэрыторыі вострава Шпітальны.

Змяніўшы атрыбуты разумовай працы на атрыбуты працы фізічнай, усе ўдзельнікі акцыі аператыўна і адказна наладзілі ўборку пешаходных дарожак, аўтастаянкі і прылеглых да іх тэрыторый.

Згаданая акцыя – адно са шматлікіх традыцыйных мерапрыемстваў універсітэта па добраўпарадкаванні Брэста і Брэсцкага раёна. На працягу месячніка студэнтамі і работнікамі ўніверсітэта ажыццяўляецца санітарная ўборка тэрыторый мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», сквера імя 50-годдзя ўніверсітэта, сквера Іконнікава, Саду бесперапыннага цвіцення, гарнізонных могілак, а таксама тэрыторый, прылеглых да спартыўнага комплексу, вучэбных карпусоў і інтэрнатаў універсітэта.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: