Мы за мір без вайны: БрДУ правёў адкрыты конкурс патрыятычнай песні

Адкрыты конкурс патрыятычнай песні «Моладзь і час: подзвіг у імя будучыні», арганізатарам якога выступае БрДУ імя А.С. Пушкіна, у гэтым годзе адбыўся 26 красавіка пад дэвізам «Свет без вайны». У конкурсе прынялі ўдзел звыш ста прадстаўнікоў Брэсцкай вобласці. Мерапрыемства праходзіла пад эгідай Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і стала яркім пацвярджэннем таго, што маладое пакаленне цвёрда памятае пра самую слаўную дату ў гісторыі нашай краіны – Дзень Перамогі.

Па традыцыі конкурс праводзіўся ў два этапы, па выніках якіх лаўрэаты і самыя яркія выканаўцы падарылі сваю творчасць гледачам на гала-канцэрце. Студэнты і школьнікі выконвалі песні ваенных гадоў і кампазіцыі, прасякнутыя любоўю да Радзімы. Юным спевакам сваімі галасамі ўдалося перадаць боль маці, смутак бацькоў і слёзы дзяцей. «Месяц май», «Аб той вясне», «Баявыя ордэны» – гэтыя і іншыя песні пабуджалі гледачоў успамінаць аповеды блізкіх аб суровых ваенных гадах, кадры з кінафільмаў і ўрокі мужнасці ветэранаў. Прысутным у зале было зразумела, што для рабят галоўнае – не столькі пакарыць ўсіх сваімі вакальнымі дадзенымі, колькі ушанаваць памяць воінаў, якія аддалі свае жыцці ў імя міру на зямлі.

Падчас гала-канцэрта арганізатары адзначылі, што мэты і задачы конкурсу – выхаванне ў дзяцей і моладзі пачуцця гонару за сваю краіну, умацаванне іх цікавасці да патрыятычнай тэматыкі, садзейнічанне абмену вопытам паміж удзельнікамі і выяўленне яркіх выканаўцаў – выкананы і вырашаны паспяхова. Кіраўніцтва ўніверсітэта выказала ўпэўненасць у тым, што сучаснае пакаленне заўсёды будзе памятаць найвялікшага настаўніка – гісторыю, урокі якой забываць нельга.

Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба

Падзяліцца: